Новости

Выязны семінар кампаніі


admin 19 сентября, 2022 0 Comments

З 16-га па 18-е верасня адбыўся сумесны выязны семінар адмінiстрацыі, рэзерву кадраў і прафкама. У рамках семінара работнікі кампаніі неведалі рынкi горада Мiнска. Мэтай было – азнаёміцца з працай калег у іншым рэгіёне, падглядзець лепшае і пераняць больш удалы вопыт.

З’яжджаючы так далёка, заўсёды хочацца зазірнуць у цікавыя месцы, якія сустракаюцца па дарозе. Менавіта таму ўтварыўся яшчэ і турыстычны маршрут.
Першым прыпынкам быў парк-музей інтэрактыўнай гісторыі “Сула”, якi размешчаны ў 49 кіламетрах ад сталіцы, на маляўнічым беразе аднайменнага сульскага возера. Маляўнічае месца, прыгожая прырода, дэталi, прадуманыя да дробязі, якiя вяртаюць нас у мiнулае. Усе тут размаўляюць на беларускай мове, выдатна ёй валодаюць! Дарэчы, менавіта знаходжанне ў Суле выклікала жаданне расказаць пра паездку на беларускай мове.

Пабывалi ў Мінскім храме-помніку ў імя Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых. Назва Храма гаворыць сама за сябе. Але хочацца адзначыць пышнасць строя самога Храма і карпатВыязны семінар кампаніілівую працу майстроў з Палеха. Цікавай асаблівасцю Храма з’яўляецца Крыпта і Нязгасная Лампада, дзе запалены агонь, узяты ад Труны Гасподняй у Іерусаліме. На сценах Крыпты размешчаны капсулы з зямлёй з месцаў гістарычных бітваў і пахаванняў з месцаў гібелі беларусаў айчыне нашай, якая паслужыла з усяго свету.

 

У Год гістарычнай памяці, вельмі сімвалічным было наведванне мемарыяльнага комплексу “Хатынь”. Гледзячы на могiлкi спаленых вёсак Беларусi, слухаючы перазвон калакалоў, немагчыма перадаць увесь той жах, які нясе за сабой вайна. Перад вачамі ўстаюць жудасныя кадры страшнай трагедыі. Гэта месца, як напамін для нашчадкаў, каб не забывалі, якой цаной заваяваны мiр. Хатынь жыва, пакуль пра яе памятаюць…

На зваротным шляху мы зазірнулі ў Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр. Гэтае намоленае месца прыцягвае блізкасцю святыні, некранутай прыродай маляўнічых месцаў на беразе Нёмана, цікавай архітэктурнай задумкай.

А на начлег нас гасцінна прымала прафсаюзная здраўніца “Крыніца”.

Прафсаюзны камітэт дзякуе кіраўніцтву кампаніі за падтрымку і дапамогу ў арганізацыі паездкі.

Хотите узнать подробную информацию о торговых местах, оставьте свои контактные данные и мы свяжемся с Вами