Новости

Міжнародны дзень роднай мовы


admin 24 февраля, 2024 0 Comments

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Калектыў ЗАТ «ГроднаТоргСэрвiс» таксама далучыўся да гэтага, знамянальнага дня. Супрацоўнiкi наведалi тэатралізаваную экскурсію ў музеi Максіма Багдановіча. На ўваходзе ўсiх сустрэла «мацi паэта» ў стылiзаваным касцюме ХІХ. Яна раскрыла цікавыя падрабязнасці аб адносінах у сям’і і жыцці ў Гродне. Гаспадыня пазнаёміла наведвальнікаў з інтэр’ерам кватэры сям’і Багдановічаў, распавядала пра розныя вiды зёлак, пачаставала ўсiх зёлкавай гарбатай і правяла вясёлую гульню.

На гэтым прыгоды не сончылiся, i калектыў наведаў ящчэ адно цiкавае месца ў горадзе Гродна – Цэнтр рамёстваў» Спадчына “.

Усiх вельмi захапiў лялечны спектакль «Вужыная каралева» па матывам твора беларускага пiсьменнiка У.Караткевiча.

Усе прысутныя, а большасць з iх – гэта наша моладзь, адзначылi, што беларуская мова жыве, i яна вельмi прыгожая i мелагучная, трэба яе шанаваць i захойваць, а каб яна забылася, на ёй патрэбна размаўляць i чаcцей наведваць розныя цiкавыя беларускамоўныя спектаклi, экспазiцыi i музеi, каб носьбiтаў роднай мовы становiлася больш i больш.

На гэты конт, вельмi адпаведныя словы сказаў паэт i пiсьменнiк Змiтрок Бядуля: «Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць, як чалавека.  Калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова.»

Выберите язык

Хотите узнать подробную информацию о торговых местах, оставьте свои контактные данные и мы свяжемся с Вами