НОВОСТИ

Дзень работнікаў гандлю

26 ліпеня 2020 года мы адзначаем сваё прафесійнае свята - Дзень работнікаў гандлю! Напярэдадні свята кіраўніцтва кампаніі і прафсаюзны камітэт віншавалі работнікаў, выязджаючы ў падраздзяленні.

Кіраўнік падзякаваў калегам за працу ў няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі, уручыў узнагароды лепшым работнікам за добрасумленную працу, неабыякавае стаўленне да жыцця кампаніі.

Кожнаму работніку да свята былі ўручаны сертыфікаты гандлёвага дома "Баторыя".

Так супала, што ў кожным з нашых падраздзяленняў ушаноўвалі яшчэ і імяніннікаў, якія нарадзіліся ў гэты дзень.

Віншаванні з мінулымі юбілейнымі датамі прагучалі ў гэты дзень і ў адрас ветэранаў нашай кампаніі Гацэнка Людмілы Пятроўны і Ракіціна Анатоля Іванавіча.

Паважаныя калегі, сябры!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў гандлю, і самыя шчырыя словы падзякі за вашу няпростую працу!

Шчыра жадаем вам высокага пакупніцкага попыту, больш удзячных водгукаў аб сваёй працы, новых яркіх ідэй у бізнэсе, зацікаўленасці ў дасягненні вызначаных мэтаў і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім!

СА СВЯТАМ!

Дата создания: 2020-07-28 10:40:48