НОВОСТИ

Вялiкдзень.

Вясна-гэта яшчэ адзін шанец для кожнага з нас. Яшчэ адна магчымасць стаць лепш, ярчэй, дабрэй, дыхаць глыбей, любіць свет мацней! І не выпадкова менавіта вясной мы святкуем найважнейшае хрысціянскае свята-Вялікдзень, свята адраджэння.

Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс! Такімі словамі сёння вітаюць адзін аднаго мільёны праваслаўных ва ўсім свеце.

Некалі Бог паслаў на Зямлю свайго сына Іісуса Хрыста. Ён збаўляў людзей ад розных хвароб, выратоўваў ад смерці. Ён вучыў усіх жыць у згодзе, любіць адзін аднаго, дапамагаць слабым і хворым, заўсёды быць добрымі, чулымі, спагадлівымі. Паважаць і любіць Бога!

На Вялікдзень прынята пячы пірагі ды кулічы і фарбаваць яйкі. Якіх толькі пірагоў не ўбачыш на стале! У кожнай гаспадыні яны свае, фірменныя, якімі яна частуе гасцей.

Віншуем усіх вас са светлым Вялікаднем! Няхай велікодны звон развее трывогі і смутак. Няхай ласкай Божай напоўняцца сэрцы і душы, справы будуць годнымі, а думкі-радаснымі.

Усё праходзіць, пройдзе і гэты вірус. Проста цяпер жыццёва неабходна паберагчы сябе і блізкіх. Прыслухайцеся да медработнікаў - заставайцеся дома. Мы ўпэўнены, што праз год вернемся да нашай традыцыі. А зараз нагадаем, як гэта было.

Дата создания: 2020-04-21 10:50:02