НОВОСТИ

20 гадоў з моманту стварэння філіяла №1 Гандлевага Дому "Баторыя"!

Паважаныя сябры!

Менавіта 8 лютага 2020 года спаўняецца 20 гадоў з моманту стварэння філіяла №1 Гандлевага Дому "Баторыя"!

20 гадоў для чалавека - гэта вельмі мала. Гэта - маладосць, нявопытнасць, першыя пробы сябе... Але для арганізацыі 20 гадоў - гэта велізарны шлях, гэта гісторыя станаўлення і развіцця, гэта дынаміка, рух, адказнасць, а самае галоўнае – гэта вынік!

І хоць падводзіць вынікі яшчэ рана, мы разумеем, што філіялу ўжо ёсць, чым ганарыцца! Пройдзены доўгі шлях, перажыты разнастайныя крызісы і стыхіі. За гэты час мы зарабілі сабе Імя. Аб Баторыі ведаюць не толькі гарадзенцы, але і госці горада. Пра нас не толькі кажуць, да нас прыходзяць, і, што самае галоўнае, да нас вяртаюцца!

Жадаем усяму калектыву кампанii моцнага здароўя, рэалізацыі намечаных планаў і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай у нашай камандзе заўсёды пануе дух творчасці, імкненне пакараць новыя вяршыні, адточваць майстэрства і прафесіяналізм!

Мы ганарымся дасягненнямі і з вялікай надзеяй глядзім наперад! Стараемся крочыць у нагу з часам і не спыняцца ў сваім развіцці!

Дзякуем усім за падтрымку і сталасць, за тое, што ВЫ – З НАМI! Смела абяцаем - мы станем яшчэ лепш для ВАС!

Дата создания: 2020-02-07 17:12:12