НОВОСТИ

Са святам, любімы Гродна!

У гонар дня нараджэння любімага Гродна і 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў нароўні з ветэранамі, кіраўніцтвам горада, моладзевых арганізацый і прадстаўнікамі шматлікіх прадпрыемстваў горада нашы калегі прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да помніка савецкім воінам, партызанам і падпольшчыкам у гарадскім парку Жылібера.

Квітней, любімы горад, перамагай час, зачароўвай магічным подыхам даўніны. Няхай над табой заўседы будзе мірнае неба, а ў душах тваіх жыхароў пануюць дабрыня і спакой!

Віншуем вас - калегі, жыхары і госці Гродна - са святам!

І запрашаем прыняць удзел у праграме святкавання Дня горада - з 13 па 15 верасня 2019 года. Для вас-перазвон званоў галоўных храмаў горада, пройдзе сырны аўкцыён, будзе гучаць шмат музыкі, «Гастра-фестываль» пад адкрытым небам, праспявае Макс Барскіх, IV Міжнародны прафсаюзны велапрабег дружбы "Гродна-Друскінінкай", і прагрыміць маляўнічы феерверк!

Падрабязна аб праграме па спасылцы: https://www.tio.by/afisha/den-goroda-v-grodno-2019-polnaya-programma/

Дата создания: 2019-09-14 08:53:40