НОВОСТИ

Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы адзначаюць па рашэнні ЮНЕСКА з 2000 года. Зараз у свеце налічваецца да шасці тысяч моў, але палова з іх у бліжэйшы час, паводле ацэнак ЮНЕСКА, можа страціць сваіх апошніх носьбітаў.

Падлічана, што з усіх моў, якія існуюць на сённяшні дзень у свеце, праз сто гадоў 90%, альбо зусім знікнуць з твару зямлі, альбо будуць знаходзіцца на мяжы знікнення.

Лічыцца, што мова "сыходзіць", калі на ёй гавораць менш за 100 тысяч чалавек. Паводле дадзеных перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года беларускую мову ў побыце выкарыстоўвалі больш за два мільёны чалавек - гэта 23,43% усяго насельніцтва краіны. 

Чаму знікаюць у наш час мовы? Таму што расце папулярнасць сродкаў масавай інфармацыі, спадарожнікавая сувязь, сродкі масавай камунікацыі спрашчаюць моўныя зносіны, а такія мовы, як англійская, набываюць  статус універсальнай.

Калі чалавек ці група людзей вырашылі адмовіцца ад сваёй роднай мовы,якая дасталася ў спадчыну ад продкаў, ужо мала што можна зрабіць, каб выратаваць гэтага чалавека ад знікнення як прадстаўніка менавіта адзначанага народа.

У інтэрактыўным Атласе знікаючых моў свету, апублікаваным на сайце ЮНЕСКА, Беларуская мова там пазначана як vulnerable (аслабленая). Гэта першая з чатырох прыступак на шляху да вымірання. Калі нічога не змяняць, папярэджваюць эксперты, беларуская мова пройдзе астатнія стадыі вельмі хутка.

Мова адкрывае шлях да змены і развіцця чалавечага грамадства. Выкарыстанне - альбо адмаўленне ад выкарыстання моў можа адкрыць ці закрыць дарогу ў будучыню многім прадстаўнікам грамадства ў свеце.
Будзем годнымі нашчадкамі сваей багатай спадчыны!

На рэчавым рынку "Паўдневы" прывітанні інфармацыйнага цэнтра сення вяліся на беларускай мове, а супрацоўнікі рынка, у сілу здольнасцей, размаўлялі на мове бацькаўшчыны. 

Дата создания: 2019-02-22 09:16:42